Каментарый да Указа № 431 ад 6 лістапада 2018 г.
Змяняюцца межы, плошча і склад зямель Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Адпаведны Указ № 431 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 6 лістапада.
Дакументам карэкціруецца Указ ад 21 студзеня 2013 года № 41, які рэгламентуе дзейнасць на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.
Адкарэкціраваным Указам таксама прадугледжана аднясенне ракі Прыпяць, якая знаходзіцца ў межах запаведніка, да рыбалоўных угоддзяў і перадача іх запаведніку для вядзення прамысловага рыбалоўства.
Указ накіраваны на павышэнне эфектыўнасці гаспадарчай дзейнасці ўстановы "Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік".