Каментарый да Указа № 380 ад 19 верасня 2018 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 верасня падпісаў Указ № 380 "Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", якім уносяцца змяненні ва Указ ад 4 лістапада 2015 года № 450 "Аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь".

    Унесеныя змяненні маюць тэхнічны характар.

    Указам замацоўваецца магчымасць пры вырабе грашовых знакаў пазначаць плануемы год выпуску ў абарачэнне.

    Неабходнасць гэтага рашэння абумоўлена тым, што выпуск асобных наміналаў банкнотаў плануецца ажыццявіць у 2019-2020 гадах з прычыны павелічэння колькасці старых банкнотаў узору 2009 года, павышэння попыту на банкноты дробнага наміналу ва ўмовах нізкай інфляцыі, а таксама мадыфікацыі грашовых знакаў у мэтах павышэння засцярогі ад фальшываманецтва.

    Згодна з Указам, абмен грашовых знакаў узору 2000 года можна будзе праводзіць не толькі на грашовыя знакі ўзору 2009 года, але і іншых гадоў выпуску (абмен банкнотаў узору 2000 года на грашовыя знакі 2009 года заканчваецца 31 снежня 2021 года).

    Дадаткова прававым актам улічана, што з 29 кастрычніка 2018 года ўступаюць у сілу змяненні, унесеныя ў Банкаўскі кодэкс, таму, каб пазбегнуць дубліравання, з Указа № 450 выключаецца норма аб тым, што 1 беларускі рубель узору 2009 года роўны 100 беларускім капейкам узору 2009 года.