Каментарый да Указа № 371 ад 10 кастрычніка 2017 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 кастрычніка падпісаў Указ № 371 "Аб Беларускім міжбанкаўскім разліковым цэнтры".

    У адпаведнасці з дакументам Нацыянальны банк да 1 студзеня 2018 года выступіць сузаснавальнікам адкрытага акцыянернага таварыства "Беларускі міжбанкаўскі разліковы цэнтр" з доляй удзелу не менш як 99%.

    Устаноўлена, што Нацбанк з'яўляецца ўладальнікам аўтаматызаванай сістэмы міжбанкаўскіх разлікаў (АС МБР), арганізуе яе функцыянаванне і вызначае парадак правядзення міжбанкаўскіх разлікаў.

    У сваю чаргу ААТ "Беларускі міжбанкаўскі разліковы цэнтр" у адпаведнасці з патрабаваннямі, што ўстанаўліваюцца Нацыянальным банкам, выконвае функцыі тэхнічнага аператара АС МБР, які забяспечвае распрацоўку, суправаджэнне, эксплуатацыю, функцыянаванне, надзейную і бесперабойную работу сістэмы.

    Ствараемы цэнтр таксама будзе забяспечваць распрацоўку, суправаджэнне, эксплуатацыю і функцыянаванне аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм Нацбанка, функцыянаванне сістэмы цэнтралізаванага абмену міжбанкаўскай карэспандэнцыяй; аказваць Нацыянальнаму банку паслугі па прадастаўленні праграмна-тэхнічнай інфраструктуры.

    ААТ "Беларускі міжбанкаўскі разліковы цэнтр" пры ажыццяўленні сваёй дзейнасці гарантуе захаванне банкаўскай тайны.

    Указ накіраваны на развіццё інфармацыйных тэхналогій у частцы распрацоўкі, суправаджэння і эксплуатацыі аўтаматызаваных сістэм.