Каментарый да Указа № 335 ад 19 верасня 2017 г.

    Заснаваны форменнае адзенне і знакі адрознення работнікаў Мінскага метрапалітэна. Адпаведны Указ № 335 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 19 верасня.

    Дакументам таксама зацверджаны апісанні форменнага адзення і знакаў адрознення.

    Фінансаванне затрат па забеспячэнні супрацоўнікаў метрапалітэна формай і знакамі адрознення будзе ажыццяўляцца ў парадку, які ўстанаўліваецца Мінскім гарвыканкамам, за кошт сродкаў прадпрыемства і яго работнікаў.

    Мінгарвыканкаму даручана ў трохмесячны тэрмін зацвердзіць пералік пасад (прафесій) работнікаў Мінскага метрапалітэна, якія маюць права на нашэнне форменнага адзення, і адпаведных гэтым пасадам знакаў адрознення, а таксама правілы нашэння формы і нормы забеспячэння.