Каментарый да Указа № 317 ад 4 верасня 2017 г.

    ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" атрымала права прадастаўляць экспартныя крэдыты з падтрымкай дзяржавы нерэзідэнту або замежнаму банку для аплаты беларускай прадукцыі, рэалізуемай яму афіцыйным прадстаўніком беларускай арганізацыі. Адпаведны Указ № 317 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Крэдыты будуць прадастаўляцца пры экспарце высокатэхналагічных інвестыцыйных тавараў, вырабляемых айчыннымі арганізацыямі і ўключаных у пералік, зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 6 красавіка 2016 года № 279. Максімальны памер крэдыту можа складаць да 85% кантрактнага кошту прадукцыі.

    Указ дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць рэалізацыі механізма падтрымкі экспарту і, як вынік, павялічыць пастаўкі беларускай прадукцыі на замежныя рынкі, асабліва ў краіны далёкай дугі.