Каментарый да Указа № 31 ад 29 студзеня 2019 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прадоўжыў на 2019-2020 гады тэрмін дзеяння Указа ад 24 верасня 2009 года № 466 "Аб некаторых мерах па рэалізацыі тавараў, вырабленых у Рэспубліцы Беларусь", накіраванага на падтрымку экспартных праграм па рэалізацыі беларускай тэхнікі. Адпаведны Указ № 31 Кіраўнік дзяржавы падпісаў 29 студзеня.

    Дакументам таксама прадугледжана магчымасць выкарыстання такіх форм міжнародных разлікаў, як міжбанкаўскі крэдыт банку пакупніка, экспартны дакументарны акрэдытыў з постфінансаваннем, якія для ўсіх удзельнікаў знешнегандлёвых аперацый з'яўляюцца стандартнымі і простымі інструментамі, рэгулююцца правіламі і прынцыпамі міжнароднага права.

    Чакаецца, што нормы Указа акажуць садзейнічанне экспарту беларускай прадукцыі і дадуць магчымасць ажыццяўляць продажы на новых рынках далёкага замежжа.