Каментарый да Указа № 309 ад 7 жніўня 2018 г.

    Удасканальваецца парадак ажыццяўлення латарэйнай дзейнасці на тэрыторыі Беларусі. Адпаведны Указ № 309 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 жніўня.

    Дакументам уносяцца змяненні ў Палажэнне аб парадку ажыццяўлення латарэйнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанае Указам ад 4 мая 2007 года № 209 "Аб латарэйнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь".

    Прадугледжана павелічэнне дапушчальнага памеру прызавога фонду для электронных латарэй да 95 працэнтаў агульнага аб'ёму прынятых латарэйных ставак. Гэта мера накіравана на забеспячэнне спрыяльных умоў для арганізацыі і правядзення электронных латарэй, павелічэнне аб'ёмаў рэалізацыі латарэйнай прадукцыі і, як вынік, грашовых паступленняў у бюджэт для фінансавання мерапрыемстваў сацыяльнага характару.

    Акрамя таго, унесены змяненні ў азначэнне "камбінаваная латарэя", што забяспечыць яго адназначнае тлумачэнне і выключыць нявызначанасць прымянення на практыцы.