Каментарый да Указа № 298 ад 26 ліпеня 2018 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 ліпеня падпісаў Указ № 298 "Аб выплаце патэнтавых пошлін".

    Дакумент прыводзіць заканадаўства ў адпаведнасць з Законам ад 18 снежня 2017 года "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб патэнтах на вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры".

    Указам прадугледжваецца адміністрацыйная працэдура па праверцы карыснай мадэлі на адпаведнасць умовам патэнтаздольнасці і ўводзіцца плата за яе правядзенне.

    Памеры ставак патэнтавых пошлін складуць 12 базавых велічынь за правядзенне праверкі карыснай мадэлі і дадаткова 6 базавых велічынь за кожную карысную мадэль у выпадку правядзення праверкі групы мадэлей.

    У сувязі з увядзеннем Законам магчымасці прадаўжэння пяцігадовага тэрміну дзеяння патэнта на карысную мадэль не да трох, а да пяці гадоў уведзена плата за падтрыманне ў сіле патэнта на карысную мадэль за дзявяты і дзясяты гады. Яна складзе штогод 7 базавых велічынь для юрыдычных асоб і 1,75 базавай велічыні для фізічных асоб.