Каментарый да Указа № 254 ад 2 ліпеня 2019 г.

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 ліпеня Указ № 254, якім уносяцца змяненні ва Указ № 78 "Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь".

    Дакумент актуалізуе нормы выдадзенага раней Указа і прыводзіць іх у адпаведнасць з прынятымі на працягу 2018 года прававымі актамі.

    У прыватнасці, змяняюцца паўнамоцтвы старшынь раённых выканаўчых камітэтаў па перадачы неплацежаздольных сельскагаспадарчых арганізацый у давернае кіраванне.

    Разам з тым становяцца больш строгімі задачы, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы перад Саветам Міністраў і Нацыянальным банкам, у частцы забеспячэння абслугоўвання і своечасовага пагашэння даўгавых абавязацельстваў. Крытэрыем эфектыўнасці работы кадраў урада, Нацбанка, старшынь аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама будзе своечасовае пагашэнне ўсіх даўгавых абавязацельстваў, а не толькі валютных.