Каментарый да Указа № 223 ад 7 чэрвеня 2019 г.

    Устанаўліваецца парадак рэгулявання закупак тавараў, работ, паслуг пры будаўніцтве. Гэта прадугледжана Указам № 223, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 чэрвеня.

    Згодна з дакументам вызначаецца парадак рэгулявання закупак у будаўнічай галіне і механізм правядзення таргоў (падрадных таргоў), біржавых таргоў або перагавораў пры іх ажыццяўленні.

    Указ прыняты ў мэтах далейшага развіцця канкурэнцыі ў будаўніцтве, забеспячэння зніжэння кошту і павышэння якасці будаўнічых работ, своечасовасці ўводу аб'ектаў у эксплуатацыю, эфектыўнасці расходавання бюджэтных сродкаў, што выдзяляюцца на будаўніцтва.