Каментарый да Указа № 222 ад 7 чэрвеня 2019 г.

    Прыняты дадатковыя меры па ўдасканаленні будаўнічай дзейнасці. Адпаведны Указ № 222 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 чэрвеня.

    Дакументам карэкціруецца Указ № 26 "Аб мерах па ўдасканаленні будаўнічай дзейнасці" ад 14 студзеня 2014 года.

    Устанаўліваецца, што заказчыкі, якія будуюць жылыя памяшканні камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду або надбудоўваюць такія памяшканні на мансардных паверхах існуючых жылых дамоў, вызваляюцца ад выплаты кампенсацыі ў лік усярэдненай нормы зносу.

    У адпаведнасці з Указам, сродкі кампенсацыі ў лік усярэдненай нормы зносу, што паступаюць у мясцовыя бюджэты, будуць выкарыстоўвацца не толькі для будаўніцтва жылля для грамадзян, якія перасяляюцца з жылых дамоў, што зносяцца, але і на ўзвядзенне аб'ектаў інжынернай, транспартнай і сацыяльнай інфраструктуры ў мікрараёнах шматпавярховай жылой забудовы.

    Акрамя таго, змяняецца склад дакументаў, неабходных для арганізацыі аўкцыёнаў па продажы зямельных участкаў для размяшчэння аб'ектаў пятага класа складанасці ў сярэдніх, малых гарадах і сельскай мясцовасці. З пераліку выключаюцца горадабудаўнічыя пашпарты.

    Аналагічны падыход у названых населеных пунктах устанаўліваецца ў адносінах да зямельных участкаў, якія прызначаны для будаўніцтва аб'ектаў па інвестыцыйных дагаворах, заключаных з Рэспублікай Беларусь.