Каментарый да Указа № 212 ад 16 чэрвеня 2017 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 чэрвеня падпісаў Указ № 212 "Аб адкрыцці спецыяльных рахункаў".

    Дакументам прадугледжваецца адкрыццё спецыяльных рахункаў нарыхтоўчымі арганізацыямі ДА "Белдругасчормет" у абслуговых банках, якія будуць папаўняцца за кошт фінансавых рэсурсаў асноўнага спажыўца металалому - ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК" для далейшых разлікаў з ломаздатчыкамі.

    Указ накіраваны на стымуляванне нарыхтоўкі металалому ў насельніцтва, яго больш поўнага ўключэння ў гаспадарчы абарот краіны.