Каментарый да Указа № 136 ад 22 красавіка 2020 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 красавіка падпісаў Указ № 136 "Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2019 год".

    Да занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару вызначаны 62 пераможцы спаборніцтва ў адпаведных намінацыях сярод абласцей і горада Мінска, раёнаў, гарадоў (раёнаў у гарадах), арганізацый усіх форм уласнасці. У іх ліку 12 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, 10 арганізацый прамысловасці, 3 арганізацыі, якія вядуць дзейнасць у будаўніцтве, 9 арганізацый сельскай і рыбнай гаспадаркі, 2 арганізацыі лясной гаспадаркі, 26 арганізацый сферы паслуг (гандлю, транспарту, адукацыі, культуры, аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання, навукі і іншых).

    Найлепшых вынікаў у выкананні асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод абласцей і горада Мінска дасягнулі Мінская вобласць, Мінск і Брэсцкая вобласць; сярод раёнаў - Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці, Мазырскі раён Гомельскай вобласці, Камянецкі раён Брэсцкай вобласці, Магілёўскі раён, а таксама Мінскі і Чэрвеньскі раёны Мінскай вобласці; сярод гарадоў і раёнаў у гарадах - Першамайскі і Цэнтральны раёны Мінска, Наваполацк.

    Занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару з'яўляецца грамадскім прызнаннем працы грамадзян і калектываў прадпрыемстваў, якія ўнеслі важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё і дабрабыт краіны.