Каментарый да Указа № 134 ад 11 красавіка 2018 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 красавіка падпісаў Указ № 134 "Аб прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу".

    У адпаведнасці з Указам неабходна прызваць у 2018 годзе на ваенную службу ва Узброеныя Сілы грамадзян Беларусі мужчынскага полу ва ўзросце да 27 гадоў з ліку афіцэраў запасу, якія не прайшлі тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве Узброеных Сіл і не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, у колькасці да 100 чалавек.

    Міністэрству абароны даручана забяспечыць назначэнне прызваных грамадзян на воінскія пасады ў адпаведнасці з іх ваенна-ўліковымі спецыяльнасцямі.

    Савету Міністраў неабходна да 1 лютага 2019 года прадставіць Прэзідэнту Беларусі інфармацыю аб выніках прызыву на ваенную службу афіцэраў запасу.

    Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.