Каментарый да Указа № 105 ад 19 сакавіка 2020 г.

    Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны прадастаўлена права бясплатнага праезду ў паяздах унутрырэспубліканскіх зносін, а таксама міжнародных зносін паміж Беларуссю і Расіяй у перыяд правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 75-й гадавіны Перамогі. Адпаведны Указ № 105 падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    Такім чынам, ветэраны атрымліваюць магчымасць бясплатна наведаць сваіх франтавых сяброў, памятныя мясціны і святочныя мерапрыемствы як у Беларусі, так і ў Расіі.

    Згодна з дакументам, аналагічнае права на праезд без аплаты прадастаўлена таксама і асобам, якія будуць суправаджаць ветэранаў.