Каментарый да Дэкрэта № 3 ад 10 мая 2019 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 мая Дэкрэт № 3 "Аб дадатковых мерах па барацьбе з карупцыяй".

    Дакумент выдадзены ў мэтах узмацнення мер адказнасці за ўчыненне карупцыйных злачынстваў.

    У адпаведнасці з Дэкрэтам асобы, асуджаныя за ўчыненне карупцыйных злачынстваў, не падлягаюць прадстаўленню да ўмоўна-датэрміновага вызвалення або замене неадбытай часткі пакарання больш мяккім.