Кадравыя назначэнні ў кіраўніцтве праваахоўных органаў

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы, у адпаведнасці з якімі праведзены кадравыя назначэнні ў кіраўніцтве праваахоўных органаў.

    Алег Маткін назначаны начальнікам Дэпартамента выканання пакаранняў МУС, Аляксандр Кавальчук - начальнікам УУС Мінскага аблвыканкама, а Ігар Шчарбачэня - начальнікам УУС Магілёўскага аблвыканкама. Ігар Бурмістраў назначаны на пасаду першага намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі МУС - начальніка штаба.