Ігар Голуб назначаны камандуючым Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі ППА

    Генерал-маёр Ігар Голуб вызвалены ад пасады намесніка камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Узброеных Сіл і назначаны камандуючым Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Узброеных Сіл. Адпаведны Указ № 315 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 31 жніўня 2017 года.

    Яшчэ адным Указам № 316 ад 31 жніўня 2017 года кіраўнік дзяржавы вызваліў генерал-маёра Андрэя Гурцэвіча ад пасады начальніка факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл - намесніка начальніка Ваеннай акадэміі і назначыў яго намеснікам камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны.