Генадзь Ласута вызвалены ад пасады намесніка Міністра па надзвычайных сітуацыях

    Генерал-маёр унутранай службы Генадзь Ласута вызвалены ад пасады намесніка Міністра па надзвычайных сітуацыях. Адпаведны Указ № 115 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 красавіка.

    Генадзь Ласута звольнены са службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях у запас па хваробе з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.