Дзмітрый Куптэль назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Кеніі

    Дзмітрый Куптэль назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Кеніі і па сумяшчальніцтве ў Эфіопіі, Угандзе, Танзаніі, пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Афрыканскім саюзе, Праграме ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЕП) і Праграме ААН па населеных пунктах (ААН-Хабітат). Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Раней дыпламат займаў пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла ў Эфіопіі і па сумяшчальніцтве ў шэрагу іншых дзяржаў і міжнародных арганізацый на афрыканскім кантыненце. Рашэнне аб яго пераназначэнні прынята ў сувязі з закрыццём беларускай дыпмісіі ў гэтай краіне і адкрыццём пасольства ў Кеніі.