Дзяржаўных узнагарод удастоены прадстаўнікі розных сфер дзейнасці

    Дзяржаўных узнагарод удастоены 120 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, смелыя і рашучыя дзеянні ў абставінах, звязаных з рызыкай для жыцця, вялікі асабісты ўклад у развіццё прамысловасці, сельскагаспадарчай і будаўнічай галін, значныя дасягненні ў сферах гандлю, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, адукацыі, культуры, мастацтва і спорту. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Ордэнам "За асабістую мужнасць" узнагароджаны начальнік вучэбна-спартыўнай установы "Мінскі аэраклуб імя двойчы Героя Савецкага Саюза С.І.Грыцаўца" рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь" Мікалай Мачанскі.

    Дырэктар ААТ "Астрамечава" Алег Бурак, дырэктар ААТ "Веста" Рэйман Веніямінаў і дырэктар гімназіі № 8 горада Віцебска Раіса Грабоўская ўзнагароджаны ордэнам Пашаны. Гэтай жа ўзнагароды ўдастоены старшыня вытворчага сельскагаспадарчага кааператыва "Гігант" Міхаіл Левакоў, дырэктар ААТ "Новыя Гараны" Вісарыён Нам і дырэктар РСУП "Эксперыментальная база "Крынічная" Мікалай Рубаха.

    Заслугі старшыні Віцебскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Тамары Гусачэнка адзначаны ордэнам Францыска Скарыны.

    Вялікая група дзеячаў розных сфер удастоена медалёў, у тым ліку "За адзнаку ў воінскай службе", "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку", "За працоўныя заслугі" і медаля Францыска Скарыны.

    Ваенны камісар Смаргонскага раёна падпалкоўнік Леанард Гружэўскі і навучэнец Мінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя нумар 9 аўтамабілебудавання Віталь Цітоў узнагароджаны медалём "За выратаванае жыццё".

    Акрамя таго, Указам прысвоены ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь прадстаўнікам сфер культуры, навукі, адукацыі, сацыяльнай абароны, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, энергетыкі, праваахоўнай сферы, спорту.