Дзяржаўных узнагарод удастоены больш як сто прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці

    Больш як сто прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод Беларусі. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 кастрычніка.

    Ордэны, медалі і ганаровыя званні будуць уручаны за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, заслугі ў развіцці лёгкай, нафтавай і хімічнай прамысловасці, жыллёва-камунальнай і сельскай гаспадаркі, будаўнічай галіны, чыгуначнага транспарту і грамадзянскай авіяцыі, аховы здароўя, навукі, культуры і спорту.

    Ордэнам Пашаны адзначаны заслугі дырэктара ААТ "Завод Прамбурвод" Валянціна Варановіча, дырэктара ААТ "Асілак" Уздзенскага раёна Валерыя Майсюка, старшага трэнера нацыянальнай каманды Беларусі па самба Эрнста Міцкевіча.

    Гэтай жа ўзнагароды ўдастоены камандзір паветранага судна авіяцыйнага атрада ААТ "Авіякампанія "Белавія" Васіль Парашчанка, дырэктар ААТ "ГроднаЛіфт" Станіслаў Рысік і генеральны дырэктар СТАА "Белвест" Юрый Суманееў.