Даклад аб ходзе ўборачнай кампаніі

  • 1

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам намесніка Прэм'ер-міністра Міхаіла Русага і Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца, якія 31 жніўня далажылі Кіраўніку дзяржавы аб ходзе ўборачнай кампаніі, яе папярэдніх рэзультатах.

У першую чаргу Прэзідэнт пацікавіўся вынікамі ўборкі збожжавых культур, якія адыгрываюць вельмі важную ролю ў забеспячэнні харчовай бяспекі ў цэлым. "Ці хопіць нам для таго, каб пракарміць народ, - гэта, зразумела, не абмяркоўваецца. У нас заўсёды хапала, ужо 20 гадоў запар, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Запасы: мы дамаўляліся, што амаль мільён тон мы возьмем у рэзерв. Няхай будзе збожжа. Гэта золата".

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што збожжавыя з'яўляюцца асновай для забеспячэння кармамі ў жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі. "Зразумела, гэта перш за ўсё камбікармы. Таму мяне цікавяць у гэтым выпадку вынікі ўборкі і баланс па збожжавых", - сказаў ён.

Па-другое, Прэзідэнт пацікавіўся прагнозамі і сітуацыяй на ўборцы бульбы і кукурузы на зерне. "Гэта вялікія плошчы. Уборка не завершана пасля збожжа. Плады, агародніна... Ці хопіць нам гэтых культур для стварэння стабілізацыйных фондаў? - задаў пытанне беларускі лідар. - Каб народ мог заўсёды купіць і моркву, і буракі, і капусту, яблык і гэтак далей".

Яшчэ адна тэма даклада - нарыхтоўка травяністых кармоў. "Мы павінны завяршыць нарыхтоўку кармоў дастойна. Год добры для таго, каб нарыхтаваць травяністыя кармы", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"І самае галоўнае - сяўба азімых", - дадаў Аляксандр Лукашэнка, пацікавіўшыся станам спраў у гэтым пытанні.

Як далажыў Леанід Заяц, па краіне засталося ўбраць толькі малы працэнт плошчаў збожжавых і зернебабовых культур.