Cпачуванне Прэзідэнту Егіпта Абдэль Фатаху аль-Сісі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Егіпта Абдэль Фатаху аль-Сісі ў сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку тэрарыстычнага акта ў Каіры.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта навіна адгукнулася вялікім смуткам у беларускім грамадстве. "Рэспубліка Беларусь рашуча суджае любыя праявы тэрарызму і экстрэмізму, а таксама пацвярджае гатоўнасць падтрымліваць намаганні Егіпта на міжнароднай арэне ў барацьбе супраць гэтага зла", - гаворыцца ў спачуванні.

    Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста таксама выказаў спачуванні родным і блізкім загінулых, пажадаў хуткага выздараўлення пацярпелым.