Азербайджанскі бізнесмен Ісмаілаў Васіф Султан аглы ўзнагароджаны ордэнам Пашаны

    Дырэктар будаўніча-інвестыцыйнай кампаніі "УЛУ ГЁЙЧА" Ісмаілаў Васіф Султан аглы ўзнагароджаны ордэнам Пашаны. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Азербайджанскі бізнесмен удастоены гэтай дзяржаўнай узнагароды за значны асабісты ўклад у развіццё гандлёва-эканамічных сувязей і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Азербайджанам.