Аўтамабільная дарога М10 (Рэчыца-Калінкавічы) будзе рэканструявана на прынцыпах дзяржаўна-прыватнага партнёрства

    Аўтамабільная дарога М10 (Рэчыца-Калінкавічы) будзе рэканструявана на прынцыпах дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Гэта прадугледжана Указам № 461 "Аб рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі", які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Дакумент вызначае ўмовы рэканструкцыі і тэхнічнага абслугоўвання ўчастка аўтамабільнай дарогі М10 (Рэчыца-Калінкавічы) працягласцю 85 км (109,9-195,15 км).

    Зыходзячы з міжнароднай практыкі, пры падтрымцы і суправаджэнні Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця будзе праведзены міжнародны конкурс па выбары прыватнага партнёра.

    Пераможца конкурсу прыме абавязацельства за два гады рэканструяваць дарогу і будзе несці адказнасць за стан, абслугоўваючы яе на працягу 20 гадоў. Пасля заканчэння гэтага тэрміну дарога зноў пяройдзе ва ўласнасць дзяржавы.

    У час рэалізацыі першага праекта дзяржаўна-прыватнага партнёрства плануецца выкарыстоўваць лепшыя сусветныя стандарты і падыходы, накіраваныя на павышэнне бяспекі і развіццё транспартнай інфраструктуры рэгіёна.