Андрэй Пасека назначаны начальнікам упраўлення тэрытарыяльнай абароны - намеснікам начальніка Генштаба Узброеных Сіл

    Палкоўнік Андрэй Пасека назначаны начальнікам упраўлення тэрытарыяльнай абароны - намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 снежня.

    Яшчэ адным Указам Кіраўнік дзяржавы вызваліў ад гэтай пасады генерал-маёра Сяргея Дудко.