Аляксандр Васільеў назначаны начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў палкоўніка міліцыі Аляксандра Васільева начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 15 жніўня.

    Іншым Указам Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад гэтай пасады генерал-маёра міліцыі Уладзіміра Захарчука і залічыў яго ў распараджэнне Міністра ўнутраных спраў.