Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Аляксандра Сурыкава ордэнам Пашаны

    Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь (2006-2018 гады) Аляксандр Сурыкаў узнагароджаны ордэнам Пашаны. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Дыпламат удастоены ўзнагароды за значны асабісты ўклад у развіццё беларуска-расійскіх інтэграцыйных і двухбаковых сувязей, умацаванне саюзных адносін і стратэгічнага партнёрства паміж дзвюма краінамі.