Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 30 чэрвеня разгледзеў кадравыя пытанні. Кіраўнік дзяржавы назначыў:

    Ананіч Лілію СтаніславаўнуМіністрам інфармацыі
    Пальчыка Генадзя Уладзіміравіча Старшынёй Вышэйшай атэстацыйнай камісіі
     

    Казакевіча Пятра Пятровіча 

    намеснікам Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
    Ермаловіча Андрэя РыгоравічаНадзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан
    Панамарова Аляксандра ЛеанідавічаНадзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы 
    Сцепуся Анатоля АляксеевічаНадзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы
    Шыха Віктара АдамавічаНадзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстралійскім Саюзе, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Новай Зеландыі па сумяшчальніцтве
    Дурасаву Ілону Аляксандраўнучленам Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
    Галоўчанку Рамана АляксандравічаНадзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Саудаўская Аравія па сумяшчальніцтве
    Куптэля Дзмітрыя ГеоргіевічаНадзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Кенія па сумяшчальніцтве

    Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:

    Чарэдніка Васілія Анатольевічастаршынёй Сенненскага райвыканкама
    Навуменкі Івана Анатольевічастаршынёй Жлобінскага райвыканкама
     
    Ясонава Аляксея Аляксандравічастаршынёй Кармянскага райвыканкама
    Наўныкі Аляксандра Міхайлавічастаршынёй Петрыкаўскага райвыканкама
    Каляды Віктара Міхайлавічастаршынёй Лагойскага райвыканкама
    Піскіжава Уладзіміра Уладзіміравічастаршынёй Горацкага райвыканкама
    Куліка Аляксандра Антонавічапершым намеснікам Міністра лясной гаспадаркі
     
    Богуша Вадзіма Анатольевічапершым намеснікам Міністра адукацыі
    Крутога Дзмітрыя Мікалаевічанамеснікам Міністра эканомікі
    Кулакоўскага Валерыя Лявонцьевічапершым намеснікам Міністра юстыцыі
    Каваленкі Яўгена Іосіфавічанамеснікам Міністра юстыцыі
    Васільева Аляксея Аляксандравічапершым намеснікам Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці
    Кернажыцкага Аляксандра Валянцінавічанамеснікам начальніка дэпартамента фінансаў і бюджэтнай палітыкі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы
    Балейкі Фёдара Фёдаравічачленам Брэсцкага аблвыканкама
    Феакцістава Сяргея Міхайлавічачленам Віцебскага аблвыканкама
    Сіняўскага Вадзіма Іванавічачленам Гродзенскага аблвыканкама
    Кавальчука Аляксандра Аляксандравічачленам Магілёўскага аблвыканкама

    "Я вельмі спадзяюся, што Вы ведаеце ўсе недахопы і паставіце Міністэрства так, каб потым не было сорамна ні Вам, ні краіне. Зразумела, у гэты сур'ёзны час вы ўзвальваеце на свае плечы няпростую і нялёгкую ношу. Лёгка наогул ніколі не было. Гэта не толькі ключавая, але гэта "гарачая" пасада", - сказаў Прэзідэнт, назначаючы Лілію Ананіч Міністрам інфармацыі.

    "Вельмі хацелася б, каб Вы, нягледзячы на шматгадовую службу ў гэтым Міністэрстве, усё ж такі прыўнеслі штосьці новае. Але галоўнае, каб уся структура была наладжана і працавала як гадзіннік", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Новым кіраўнікам у навуковай сферы Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб сваім патрабаванні ў пытанні якасці падрыхтоўкі і абароны дысертацый. "Зрабіце, каб усё гэта было сумленна, прыстойна і навядзіце парадак у ВАК. Гэта ваша галоўная задача", - сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да Генадзя Пальчыка.

    "Трэба нам неяк узмацняць гэтыя падыходы. Магчыма, адыходзіць ад савецкіх прынцыпаў, калі дзесьці ставіліся з разуменнем (дысертацыю напісаў, трэба абараніць), каб больш было кандыдатаў, дактароў, членаў-карэспандэнтаў і г.д. Гэта не той падыход. Няхай іх будзе шмат, калі яны гэтага заслугоўваюць, а калі не заслугоўваюць, няхай іх наогул не будзе", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Назначаючы Пятра Казакевіча намеснікам старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, Прэзідэнт сказаў: "Вельмі спадзяюся, што Вы там будзеце не проста добрай апорай для старшыні Прэзідыума НАН, але адпаведным "прэзідэнцкім вокам", і не дадзіце займацца не тым, чым трэба".

    Перад новымі пасламі за мяжой Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу актывізаваць эканамічнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і краінамі іх акрэдытацыі. Прэзідэнт падкрэсліў, што чакае ад дыпламатаў канкрэтных прапаноў.

    Прадстаўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады Кіраўнік дзяржавы арыентаваў на сумленную работу. Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў, што ў краіне не пацерпяць ніякіх праяў карупцыі.

    Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Беларусі і 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Прэзідэнт даручыў прывесці ў парадак помнікі, іншыя знакавыя мясціны.