Разгляд кадравых пытанняў

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка назначыў Сяргея Папкова міністрам сувязі і інфарматызацыі.

    Мікалай Панцялей вызвалены ад пасады міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь у сувязі з выхадам у адстаўку.

    Адпаведныя ўказы Кіраўнік дзяржавы падпісаў 21 лютага.

    Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне Дзмітрыя Шадко першым намеснікам міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, Інэсы Канцавой - намеснікам міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.

    Кіраўнік дзяржавы ўзгадніў вызваленне Івана Рака ад пасады першага намесніка міністра сувязі і інфарматызацыі, Мікалая Струкава - ад пасады намесніка міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.