Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 10 чэрвеня разгледзеў кадравыя пытанні.

    Кіраўнік дзяржавы назначыў:

    Рудага Кірыла Валянцінавіча - памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

    Гобарава Дзмітрыя Дзмітрыевіча - памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - галоўным інспектарам па Брэсцкай вобласці;

    Даманеўскага Уладзіміра Віктаравіча - памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - галоўным інспектарам па Гродзенскай вобласці;

    Каршуновіча Паўла Іванавіча - суддзёй і старшынёй Мінскага гарадскога суда;

    Сулімава Уладзіміра Мікалаевіча - першым намеснікам Старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта.

    Прэзідэнт даў згоду на назначэнне:

    Акуліча Васіля Іванавіча - першым намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама;

    Сарасека Міраслава Эдмундавіча - старшынёй Ашмянскага райвыканкама;

    Лаўрыновіча Віктара Рычартавіча - кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна г.Магілёва;

    Лагуноўскага Вадзіма Алегавіча - начальнікам упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці;

    Шчацько Юрыя Анатольевіча - начальнікам упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці;

    Блізняца Вячаслава Уладзіміравіча - начальнікам упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці;

    Урублеўскага Пятра Васільевіча - начальнікам упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці;

    Платніцкага Мікалая Іванавіча - начальнікам упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Мінскай вобласці;

    Кулінчыка Мікалая Ігаравіча - начальнікам упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці;

    Талецкага Мікалая Станіслававіча - начальнікам упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па г.Мiнску;

    Баліцкага Алега Мікалаевіча - дырэктарам тапографа-геадэзічнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белгеадэзія";

    Саракавога Руслана Анатольевіча - генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Гомельскае ВА "Крышталь" - кіруючая кампанія холдынга "КРЫШТАЛЬ-ХОЛДЫНГ";

    Язерскага Вячаслава Васільевіча - членам Брэсцкага аблвыканкама;

    Невяроўскага Аляксандра Віктаравіча - членам Магілёўскага аблвыканкама;

    Пуркаліка Ігара Міхайлавіча - намеснікам начальніка дэпартамента прававога забеспячэння Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

    Назначаючы памочнікаў Прэзідэнта - галоўных інспектараў па абласцях, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў краіне неабходна ўмацоўваць эфектыўнасць вертыкалі ўлады, удзяляючы асаблівую ўвагу кадраваму пытанню.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што наўмысна адпраўляе ў Брэсцкую і Гродзенскую вобласці людзей, якія не знаёмы блізка з работай гэтых рэгіёнаў, з той мэтай, каб не было кругавой парукі, каб інспектар ніяк не быў звязаны з кіраўніцтвам вобласці. "Губернатары добра разумеюць, што памочнік Прэзідэнта ў вобласці, ён жа інспектар па пытаннях кадраў - гэта "вочы і вушы" Прэзідэнта на канкрэтнай тэрыторыі. Дапамагаць вам ніхто не будзе, вы практычна працуеце паасобку, вывучаючы сітуацыю ў абласцях і прыцягваючы для гэтага канкрэтных спецыялістаў для ўнясення прапаноў на ўзровень Прэзідэнта", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

    Што датычыцца работы Кірыла Рудага, назначанага на пасаду памочніка Прэзідэнта, то ў яго веданні будуць знаходзіцца эканамічныя пытанні. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Кірыл Руды выдатна ведае сферу эканомікі, дзейнасць і дзяржаўнага, і прыватнага сектара, а таксама мае вопыт работы ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што Беларусь цікавяць працэсы, якія адбываюцца ў КНР, вопыт развіцця гэтай дзяржавы.

    Назначаючы суддзю і старшыню Мінскага гарадскога суда, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў недапушчальнасць любога ўплыву на дзейнасць судоў. "Ніколі старшыня не скажа, што я зняў трубку і пазваніў яму па нейкай справе. Калі ў старшыні ёсць пытанні, ён задасць іх Прэзідэнту. А мая справа - засцерагчы суды ад уздзеяння ў сялякіх тэлефонных званкоў. Гэта наогул недапушчальна!" - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы, дадаўшы, што ў Беларусі з гэтым праблем не назіраецца.

    Звяртаючыся да кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў, Прэзідэнт паставіў задачу павышэння культуры земляробства ў рэгіёнах, асабліва звярнуўшы ўвагу на паўночныя раёны Мінскай вобласці.