Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў судзейскім корпусе

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў судзейскім корпусе. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны Указ № 348 "Аб назначэнні і вызваленні суддзяў".

    Аляксандр Павутаў вызвалены ад пасады суддзі Вярхоўнага Суда з далейшым паведамленнем аб гэтым Савету Рэспублікі і назначаны суддзёй і старшынёй эканамічнага суда горада Мінска. Замест яго ў склад Прэзідыума Вярхоўнага Суда ўключаны суддзя Анатоль Гарноўскі.

    На новы пяцігадовы тэрмін старшынёй эканамічнага суда Віцебскай вобласці назначаны Алег Кіенка, старшынёй Гомельскага абласнога суда - Сяргей Шаўцоў, намеснікам старшыні Мінскага абласнога суда - Генадзь Кляшчонак.

    Указам таксама назначаны і вызвалены ад займаемых пасад суддзі і старшыні розных судоў у рэгіёнах Беларусі.