Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб прысваенні генеральскіх званняў

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 чэрвеня падпісаў указы аб прысваенні генеральскіх званняў.

    Чарговае воінскае званне генерал-маёра прысвоена палкоўнікам Аляксандру Навуменку, Андрэю Федзіну і Аляксандру Панфёраву.

    Палкоўнікам міліцыі Івану Кубракову і Аляксандру Астрэйку прысвоена чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі.

    Начальніку Гродзенскай рэгіянальнай мытні Андрэю Кавальчуку прысвоена персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангу.