Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ "Аб аб'яўленні 2017 года Годам навукі"

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ "Аб аб'яўленні 2017 года Годам навукі".

    Асноўнай мэтай гэтага рашэння з'яўляецца павышэнне ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стварэнне спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, фарміраванне міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу.

    Ураду даручана з удзелам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2017 годзе Года навукі, які адлюстроўвае ўзаемадзеянне навукі з сацыяльнай сферай, галінамі эканомікі, інавацыйную дзейнасць, міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва.

    Рэалізацыя плана мерапрыемстваў будзе садзейнічаць развіццю айчынных навуковых школ, вузаўскай і галіновай навукі для забеспячэння ўстойлівага эканамічнага росту краіны, прымнажэнню навуковага патэнцыялу Беларусі, падтрымцы творча мыслячых вучоных і спецыялістаў, іх патрыятычнаму выхаванню.