Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне "Аб паляпшэнні жыллёвых умоў работнікаў сродкаў масавай інфармацыі"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне "Аб паляпшэнні жыллёвых умоў работнікаў сродкаў масавай інфармацыі".

    Мінскаму гарвыканкаму даручана ў 2019-2025 гадах забяспечыць штогадовае накіраванне маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў работнікаў рэспубліканскіх СМІ на заключэнне дагавораў стварэння аб'ектаў долевага будаўніцтва ў жылых дамах, якія будуюцца з абмежаваным прыбыткам забудоўшчыка.

    Кіраўнікі СМІ сумесна з Мінскім гарвыканкамам па ўзгадненні з Мінінфармам забяспечаць фарміраванне спісаў маючых патрэбу з захаваннем прынцыпу чарговасці пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па месцы работы або жыхарства.