Аляксандр Лукашэнка падпісаў Распараджэнне "Аб аказанні дапамогі Рэспубліцы Малдова"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 красавіка падпісаў Распараджэнне "Аб аказанні дапамогі Рэспубліцы Малдова".

    Гэта рашэнне накіравана на ўмацаванне беларуска-малдаўскага супрацоўніцтва і далейшае развіццё адносін паміж дзвюма краінамі ў духу традыцый дружбы і ўзаемавыручкі.

    Малдаўскаму боку на бязвыплатнай аснове будуць перададзены пяць трактароў МТЗ-82 і дзве камунальныя машыны МАЗ. Тэхніка прыбудзе ў Малдову ў самы бліжэйшы час.