Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дадаткова абмеркавалі і знайшлі рашэнне па галоўным пытанні сочынскага парадку перагавораў

    Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дадаткова абмеркавалі і знайшлі рашэнне па галоўным пытанні сочынскага парадку перагавораў. Адпаведная тэлефонная размова лідараў дзвюх краін адбылася 22 верасня па ініцыятыве расійскага боку пасля праведзенай у Мінску нарады, дзе абмяркоўваліся вынікі беларуска-расійскіх перагавораў у Сочы.

    Кіраўнікі дзяржаў удакладнілі шэраг пытанняў, якія напярэдадні абмяркоўваліся на перагаворах у Сочы. У прыватнасці, канчаткова вырашана пытанне аб выкананні дамоўленасцей па паступленні ў бюджэт Беларусі сродкаў ад мытных пошлін за сырую нафту і аб разліках Беларуссю за пастаўляемы прыродны газ кампаніі "Газпрам".