Афіцыйны візіт у Рэспубліку Індыя

  • 24
  • 3:58

Урачыстая цырымонія сустрэчы Кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі адбылася ў прэзідэнцкім палацы "Раштрапаці-бхаван" у Нью-Дэлі.

Аўтамабіль Прэзідэнта Беларусі ўехаў на тэрыторыю палаца праз цэнтральныя вароты. Адсюль і да месца сустрэчы з Прэзідэнтам Індыі Рамам Натхам Кавіндам і Прэм'ер-міністрам Нарэндрам Модзі аўтамабіль беларускага лідара суправаджаў конны эскорт. У час працэсіі быў дадзены ўрачысты салют у гонар Прэзідэнта Беларусі.

Цырымонія з удзелам роты ганаровай варты таксама ўключала выкананне дзяржаўных гімнаў дзвюх краін. Лідары Беларусі і Індыі прывіталі членаў афіцыйных дэлегацый.

"Я вельмі рады ўжо трэці раз пабываць на гэтай старажытнай свяшчэннай зямлі. У нас устанавіліся вельмі даўнія дружалюбныя адносіны і каранямі яны ідуць у часы СССР. І сёння фундаментам нашых адносін з'яўляецца тое, што ў нас сотні індыйскіх маладых людзей атрымліваюць цудоўную еўрапейскую адукацыю і вяртаюцца на сваю радзіму для таго, каб умацоўваць яе, рабіць незалежнай і суверэннай. У нас ёсць што прапанаваць кіраўніцтву Індыі, з якім у нас склаліся вельмі цёплыя дружалюбныя адносіны. Упэўнены, мы знойдзем сваё месца ў гэтай велізарнай, працвітаючай і перспектыўнай краіне", - заявіў Прэзідэнт Беларусі на цырымоніі.

Затым Аляксандр Лукашэнка наведаў мемарыял "Радж Гхат", дзе ўсклаў вянок да манумента Махатмы Гандзі.