52 чалавекі ўдастоены дзяржаўных узнагарод

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 76 аб узнагароджанні, у адпаведнасці з якім 52 чалавекі ўдастоены дзяржаўных узнагарод - ордэнаў і медалёў.

    У прыватнасці, за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм, асабістыя мужнасць і адвагу, праяўленыя ў барацьбе са злачыннасцю і пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый, узнагароджаны: ордэнам "За службу Радзіме" III ступені намеснік міністра ўнутраных спраў - начальнік Дэпартамента фінансаў і тылу Віктар Дубавец; медалём "За выратаванае жыццё" - начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі міліцыі грамадскай бяспекі АУС Жыткавіцкага райвыканкама Дзяніс Раманчук; медалём "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку" - намеснік начальніка ўпраўлення - начальнік аддзялення тэхнічнага нагляду, дарожнай інспекцыі і рэгістрацыйна-экзаменацыйнай дзейнасці ўпраўлення ДАІ міліцыі грамадскай бяспекі УУС Мінаблвыканкама Міхаіл Акуліч і інш. Медаля "За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый" удастоены оперупаўнаважаны аддзялення вышуковай работы аддзела крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі АУС Жлобінскага райвыканкама Віктар Куцюн, оперупаўнаважаны аддзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі гэтага ж АУС - Аляксандр Турскі.

    Акрамя таго, падпісана распараджэнне аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, Падзяка аб'яўлена загадчыцы аддзела фотафонавідэадакументаў прэс-службы Прэзідэнта Беларусі Валянціне Дубінай, артыстцы драмы, вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драмтэатра імя Якуба Коласа Святлане Акружной.