Бел
Галоўная   /  Беларусь   /  Спорт   /  Шматфункцыянальны спартыўна-відовішчны комплекс "Мінск-Арэна"

Шматфункцыянальны спартыўна-відовішчны комплекс "Мінск-Арэна"

Шматфункцыянальны спартыўна-відовішчны комплекс "Мінск-Арэна"
Шматфункцыянальны спартыўна-відовішчны комплекс "Мінск-Арэна"
Шматфункцыянальны спартыўна-відовішчны комплекс "Мінск-Арэна" – гэта буйнейшы ў Еўропе ўнікальны спартыўны аб'ект, створаны па самых сучасных тэхналогіях. Ён мае ўсё неабходнае для заняткаў 30 відамі спорту, уключае шматфункцыянальную галоўную арэну з залай умяшчальнасцю да 15 тыс. чалавек, канькабежны трэк з трыбунамі на 3 тыс. гледачоў, веладром на 2 тыс. чалавек, шматузроўневую паркоўку і адміністрацыйныя будынкі. У Еўропе толькі ў трох гарадах ёсць лядовыя палацы, якія перавышаюць па ёмістасці "Мінск-Арэну" – "Кёльн-Арэна" ў Германіі (18 тыс.), "Пост Фінанс-Арэна" ў швейцарскім Берне (16 тыс. 789) і "О2-Арэна" ў чэшскай Празе (17 тыс. 360). "Мінск-Арэна" заслужыла высокія водзывы кіраўніцтва Міжнароднай федэрацыі хакея і зорак сусветнага хакея і выбрана галоўнай пляцоўкай Чэмпіянату свету па хакеі 2014 года.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь