Бел
Галоўная   /  Дзяржава   /  Узнагароды і прэміі   /  Дзяржаўная прэмія ў галіне навукі і тэхнікі

Дзяржаўная прэмія ў галіне навукі і тэхнікі

Аляксандр Лукашэнка і лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі генеральны канструктар вытворчага аб'яднання "Беларускі аўтамабільны завод" Аляксандр Ягораў, 31 кастрычніка 2011 года
Аляксандр Лукашэнка і лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі генеральны канструктар вытворчага аб'яднання "Беларускі аўтамабільны завод" Аляксандр Ягораў, 31 кастрычніка 2011 года
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь прысуджае адзін раз у два гады (кожны цотны год) тры Дзяржаўныя прэміі ў галіне навукі і тэхнікі.

Дзяржаўная прэмія ў галіне навукі і тэхнікі прысуджаецца грамадзянам Рэспублікі Беларусь за выдатныя работы, адкрыцці і навуковыя дасягненні, вынікі якіх істотна ўзбагацілі айчынную і сусветную навуку і тэхніку, аказалі значны ўплыў на развіццё навукова-тэхнічнага прагрэсу і павышэнне эфектыўнасці эканомікі, забеспячэнне здароўя насельніцтва і ахову навакольнага асяроддзя.

Асноўныя вынікі работ павінны быць атрыманы і апублікаваны, а іх практычнае асваенне (асваенне тэхналогій, серыйны выпуск прадукцыі) дасягнута не менш як за два гады да завяршэння тэрміну прыёму работ да разгляду Камітэтам па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь.

Вылучэнне работ на саісканне Дзяржаўнай прэміі ажыццяўляецца на пасяджэннях калегій, прэзідыумаў, сакратарыятаў праўленняў, навукова-тэхнічных і вучоных саветаў, на сходах работнікаў арганізацый.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь