Бел
Галоўная   /  Дзяржава   /  Узнагароды і прэміі   /  Дзяржаўная прэмія ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры

Дзяржаўная прэмія ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры

Прэмія 2010 года ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры прысуджана творчаму калектыву ў складзе Леаніда Левіна, Аляксандра Фінскага і Святланы Катковай за мемарыял "Дзецям – ахвярам Вялікай Айчыннай вайны" ў г.п. Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці
Прэмія 2010 года ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры прысуджана творчаму калектыву ў складзе Леаніда Левіна, Аляксандра Фінскага і Святланы Катковай за мемарыял "Дзецям – ахвярам Вялікай Айчыннай вайны" ў г.п. Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь прысуджае адзін раз у два гады (кожны цотны год) тры Дзяржаўныя прэміі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры.

Дзяржаўная прэмія ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры прысуджаецца грамадзянам Рэспублікі Беларусь за глыбокія па змесце і адметныя па форме выдатныя работы (творы літаратуры, мастацтва і архітэктуры, дасягненні выканальніцкага майстэрства), якія істотна ўзбагачаюць нацыянальную і сусветную культуру, садзейнічаюць сцвярджэнню агульначалавечых каштоўнасцей і ідэй гуманізму.

На саісканне Дзяржаўнай прэміі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры могуць вылучацца работы, абнародаваныя шляхам апублікавання, публічнага паказу, выканання або іншым спосабам, серыйна выпушчаныя або пабудаваныя не менш як за два гады да завяршэння тэрміну прыёму работ да разгляду Камітэтам па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь.

Вылучэнне работ на саісканне Дзяржаўнай прэміі ажыццяўляецца на пасяджэннях калегій, прэзідыумаў, сакратарыятаў праўленняў, мастацкіх, рэдакцыйна-выдавецкіх, на сходах работнікаў арганізацый.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь