Бел
Галоўная   /  Прэзідэнт   /  Статус і паўнамоцтвы

Статус і паўнамоцтвы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Правы, абавязкі і статус Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь замацаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах.
Урачыстая цырымонія ўступлення на пасаду нававыбранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, студзень 2011 года
Урачыстая цырымонія ўступлення на пасаду нававыбранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, студзень 2011 года
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца Кіраўніком беларускай дзяржавы, гарантам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Яго паўнамоцтвы рэгламентуюцца Канстытуцыяй Беларусі і Законам "Аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь", іншымі заканадаўчымі актамі.

Біяграфія дзеючага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі

Статус Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Парадак выбрання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Прэзідэнтам можа быць выбраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнню, не маладзейшы за 35 гадоў, які валодае выбарчым правам і пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь не менш дзесяці гадоў непасрэдна перад выбарамі.

Парадак уступлення на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Прэзідэнт заступае на пасаду пасля прынясення Прысягі наступнага зместу: "Заступаючы на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся верна служыць народу Рэспублікі Беларусь, паважаць і ахоўваць правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, захоўваць і абараняць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, свята і добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі".

Прысяга прыносіцца ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі, суддзяў Канстытуцыйнага, Вярхоўнага і Вышэйшага Гаспадарчага судоў не пазней двух месяцаў з дня выбрання Прэзідэнта. З моманту прынясення Прысягі нававыбраным Прэзiдэнтам паўнамоцтвы папярэдняга Прэзiдэнта спыняюцца.

Паўнамоцтвы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы выдання дэкрэтаў і законаў

Прэзідэнт на аснове і ў адпаведнасці з Канстытуцыяй выдае ўказы і распараджэнні, якія маюць абавязковую сілу на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

У выпадках, прадугледжаных Канстытуцыяй, Прэзідэнт выдае дэкрэты, што маюць сілу законаў.

Прэзідэнт непасрэдна або праз ствараемыя ім органы забяспечвае выкананне дэкрэтаў, указаў і распараджэнняў.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь