Бел
Галоўная   /  Прэзідэнт   /  Адміністрацыя

Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з'яўляецца органам дзяржаўнага кіравання, сфарміраваным у адпаведнасці з артыкулам 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які забяспечвае дзейнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляе кантроль за выкананнем рашэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь падпарадкоўваецца непасрэдна Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.
Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Мінск
Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Мінск

Задачы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Качанава Наталля Іванаўна

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Нарадзілася ў 1960 годзе ў г.Полацку Віцебскай вобласці.

У 1982 годзе скончыла Наваполацкі політэхнічны інстытут.

У 2006 годзе скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1982-1995 - аператар пульта кіравання, інжынер па тэхніцы бяспекі, інжынер вытворча-тэхнічнага аддзела Полацкага прадпрыемства "Водаканал".

У 1995-2002 - інжынер, в. а. начальніка, вядучы інжынер вытворча-тэхнічнага аддзела камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Жыллёва-камунальная гаспадарка г.Полацка".

У 2002-2007 - начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, в. а. намесніка старшыні па капітальным будаўніцтве і ЖКГ Полацкага гарвыканкама, намеснік старшыні па капітальным будаўніцтве і ЖКГ Полацкага гарвыканкама.

У 2007-2014 - старшыня Наваполацкага гарвыканкама.

У 2014-2016 - Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

Са снежня 2016 года - Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


Рыжанкоў Максім Уладзіміравіч

Першы Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Нарадзіўся ў 1972 годзе ў г.Мінску.

У 1994 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (юрыдычны факультэт, спецыяльнасць - міжнароднае права).

У 2003 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (дзяржаўнае і мясцовае кіраванне).

У 1994-1996 - супрацоўнік Цэнтральнага апарату Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 1996-2000 - супрацоўнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль.

У 2000-2003 - начальнік аддзела АБСЕ і Савета Еўропы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 2003-2005 - саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.

У 2005-2006 - начальнік упраўлення Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 2006-2012 - начальнік упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У 2012-2016 - памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізкультуры, спорту і развіцця турызму.

У 2015-2017 - першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі.

Са снежня 2016 года - Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


Міцкевіч Валерый Вацлававіч

Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Міцкевіч Валерый ВацлававічНарадзіўся ў 1964 годзе ў г.Ліда Гродзенскай вобласці.

У 1989 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

У 1989–1991 гадах быў стажорам суддзі, выконваючым абавязкі суддзі суда Мінскага раёна.

У 1991–2001 – суддзя, старшыня суда Мінскага раёна і г.Заслаўе.

У 2001–2005 гг. – намеснік міністра юстыцыі, член Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

У 2005–2009 – дырэктар Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.

З чэрвеня 2009 года - Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


Снапкоў Мікалай Геннадзьевіч

Снапкоў Мікалай Геннадзьевіч

Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Нарадзіўся ў 1969 годзе ў г. Магілёве.

У 1991 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.

У 2001 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1990-1996 гадах працаваў эканамістам, галоўным эканамістам на прадпрыемствах Гродзенскай і Магілёўскай вобласці.

У 1996-2000 - намеснік старшыні па пытаннях эканомікі, рыначных адносін і прыватызацыі Горацкага райвыканкама.

У 2000-2007 - начальнік фінансавага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама.

У 2007-2009 - намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

У 2009 годзе - Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У 2009-2014 - Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Са снежня 2014 года - Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь