Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў наведаў XXХI Мінскую міжнародную кніжную выстаўку-кірмаш
- 5
XXХI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш адкрылася 14 сакавіка ў Мінску.
Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў у час адкрыцця выстаўкі адзначыў, што гэта мерапрыемства кожны год пашырае гарызонты кнігавыдавецтва і дае магчымасць акунуцца ў новыя роздумы, сэнсы, новыя падыходы са-сапраўднаму адказных і па-сапраўднаму балеючых за справу аўтараў з Беларусі і сяброў з-за мяжы.
Максім Рыжанкоў упэўнены, што Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш за гады правядзення даказала, што дастойна знака якасці. "Калі б яго можна было прысуджаць падзеям і мерапрыемствам, каля лагатыпа трэба было б размясціць гэты знак якасці", - сказаў ён.
Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта зачытаў прывітанне Прэзідэнта Беларусі гасцям і ўдзельнікам міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і Х Міжнароднага сімпозіума літаратараў "Пісьменнік і час".
Асноўныя тэмы выстаўкі - 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзе прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Год якасці, юбілеі класікаў беларускай літаратуры і інш.
У гэтым годзе цэнтральным экспанентам "Міжнароднага квартала" стала Ісламская Рэспубліка Іран.