Віншаванне работнікам дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь
Паважаныя супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў, загранустаноў Рэспублікі Беларусь, ветэраны дыпламатычнай службы!
100-годдзе беларускай дыпламатычнай службы, пачатак якой быў пакладзены ў студзені 1919 года, - важная гістарычная вяха для нашай краіны.
У гэты перыяд адбылося мноства знакавых падзей. Самыя яркія сярод іх - падпісанне ў 1945 годзе Статута ААН і ўваходжанне Беларусі ў склад заснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
Развіццё нацыянальнай дыпламатыі непарыўна звязана са станаўленнем беларускай дзяржаўнасці, вырашэннем задач па забеспячэнні раўнапраўнай інтэграцыі нашай краіны ў сусветную палітычную, эканамічную, навуковую, культурную і інфармацыйную прастору.
За гады незалежнасці Рэспубліка Беларусь дабілася значных дасягненняў на сусветнай арэне - захавала і ўмацавала традыцыйныя сувязі, пашырыла кола замежных партнёраў і саюзнікаў, стала ўдзельнікам інтэграцыйных праектаў, многіх аб'яднальных міжнародных ініцыятыў, адкрыла і асвоіла новыя перспектыўныя рынкі, зарэкамендавала сябе як донар рэгіянальнай бяспекі.
У гэтых дасягненнях немалая заслуга дыпламатаў. Сваёй напружанай працай, высокім прафесіяналізмам і адказным падыходам да справы вы не раз пацвярджалі здольнасць эфектыўна абараняць законныя інтарэсы Беларусі, правы і свабоды яе грамадзян за мяжой.
Перакананы, што Міністэрства замежных спраў і ў далейшым застанецца на перадавой барацьбы за суверэнітэт і рэальную незалежнасць, павышэнне ролі нашай дзяржавы ў свеце.
Віншую супрацоўнікаў Міністэрства і загранустаноў Рэспублікі Беларусь са знамянальным юбілеем. Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасую ветэранам дыпламатычнай службы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай дыпламатыі, з'яўляючыся прыкладам служэння Айчыне.
Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у вашай дзейнасці на карысць Радзімы.
З павагай,
Аляксандр Лукашэнка