Віншаванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Расіі.
"Расіяне маюць права ганарыцца сваёй шматвяковай гісторыяй, багатай духоўнай і культурнай спадчынай. Брацкая для нас краіна з гонарам прайшла праз шматлікія выпрабаванні і стала суверэннай прававой дзяржавай, якая валодае магутным патэнцыялам ва ўсіх сферах", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўзяты кіраўніцтвам Расіі стратэгічны курс на мадэрнізацыю эканомікі, паляпшэнне якасці жыцця і павышэнне міжнароднага аўтарытэту атрымлівае шырокую падтрымку грамадзян.
"Перакананы, што сумеснымі намаганнямі мы нададзім істотны імпульс інтэграцыйным працэсам і рэалізацыі важных праектаў у рамках ўзаемавыгаднага беларуска-расійскага супрацоўніцтва", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Віншавальныя пасланні ад Прэзідэнта Беларусі таксама накіраваны Старшыні Урада Расіі, Старшыні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы Дзмітрыю Мядзведзеву, Старшыні Савета Федэрацыі Валянціне Мацвіенка і Старшыні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Старшыні Дзяржаўнай Думы Вячаславу Валодзіну.