Віншаванне Прэзідэнту Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірылу Рамафосу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірыла Рамафосу і жыхароў гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Свабоды.
"Упэўнены ў неабходнасці далейшага ўмацавання двухбаковых адносін і супрацоўніцтва ва ўсіх галінах на карысць абедзвюх дзяржаў. Лічу, што для гэтага ёсць усе магчымасці", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сірылу Рамафосу добрага здароўя і поспехаў у палітычнай дзейнасці, а грамадзянам ПАР - міру і працвітання.