Віншаванне калектыву тэлекампаніі "Ваен ТБ"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў тэлекампаніі "Ваен ТБ" Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь са знамянальнай датай - 30-годдзем з дня яе ўтварэння.

    "Дзякуючы карпатлівай працы, адказнасці і высокаму прафесіяналізму калектыву тэлекампанія ўжо ў першыя гады работы заняла дастойнае месца сярод вядучых СМІ Беларусі. І сёння вы актыўна ўдзельнічаеце ў фарміраванні інфармацыйнага парадку дня, аператыўна, дакладна і якасна асвятляючы важныя дзяржаўныя мерапрыемствы, ратныя будні Узброеных Сіл, у тым ліку міжнародныя вучэнні, трэніроўкі воінскіх кантынгентаў Саюзнай дзяржавы і АДКБ", - гаворыцца ў віншаванні.

    Значныя поспехі "Ваен ТБ" адзначаны шматлікімі ўзнагародамі самых прэстыжных конкурсаў, фестываляў і выставак.

    "Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце гэтак жа цвёрда стаяць на варце інфармацыйнай бяспекі краіны, абараняючы гістарычную памяць і традыцыйныя каштоўнасці, аб'ектыўна і таленавіта ствараючы дзень за днём летапіс нашай арміі і дзяржавы", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву тэлекампаніі здароўя, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў у службе на карысць роднай Беларусі.